Каардынатарам праекта з’яўляецца ўніверсітэт Патсдаму (Нямеччына).

Партнёрамі праекта таксама выступаюць:

з боку Еўрапейскага Саюза – універсітэт Лінк Кампус (Рым, Італія), універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай (Люблін, Польшча), Віленскі ўніверсітэт (Летува), Вышэйшая гандлёвая школа імя Балеслава Маркоўскага ў Кільцах (Польшча);

з боку Беларусі – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў;

з боку Украіны – Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франка, Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Каразіна, Хмяльніцкі ўніверсітэт кіравання і права.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт каардэнуе праект на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў рэгіёне Беларусь-Украіна. У Беларускім дзяржаўным універсітэце працуе менеджар па якасці праекта.