28 снежня 2017 года ў Мінску Цэнтр Астрагорскага і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы амбасады Вялікай Брытаніі зладзілі канферэнцыю “Рэформа юрыдычнай адукацыі ў Беларусі і Вялікай Брытаніі: абмен вопытам і погляд у будучыню”.

 

Канферэнцыя была прысвечаная пытанням юрыдычнай адукацыі і яе патэнцыйнай ролі ў працэсе рэформаў у Беларусі. Канферэнцыя дазволіла брытанскім і беларускім навукоўцам абмеркаваць лепшыя практыкі і тэндэнцыі ў галіне юрыдычнай адукацыі. У прыватнасці, на панэлях былі абмеркаваныя арганізацыя навучальнага працэсу, прафесійныя навыкі студэнтаў і спецыялістаў, а таксама магчымасці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы юрыдычнай адукацыі.

Менеджар па якасці праекта TRADIR дацэнт Вадзім Самарын як спікер прыняў удзел у рабоце трэцяй панэлі “Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы юрыдычнай адукацыі”, прысвяціўшы свой даклад пытанням сумесных адукацыйных праектаў і іх фінансаванню, а таксама арганізацыі міжнародных канферэнцый. Асноўным зместам дакладу было азнаямленне ўдзельнікаў з вынікамі рэалізацыі праекта TRADIR.

Падчас канферэнцыі вялася прамая трансляцыя ў сетцы Інтэрнэт.

20-21 чэрвеня 2018 года дацэнт кафедры грамадзянскага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта кандыдат юрыдычных навук дацэнт Дар'я Ландо па запрашэнні патэнтнага органа знаходзілася з візітам у Тбілісі (Грузія). Асноўнай мэтай візіту быў удзел у якасці эксперта ў міжнародным семінары "Інтэлектуальная ўласнасць і адукацыя".

Семінар арганізаваны пад эгідай Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і прысвечаны пытанням інтэлектуальнай уласнасці і адпаведных адукацыйных праграм і стратэгій, а таксама інтэлектуальнай уласнасці і інавацый у выкладанні базавых метадалогій. Эксперты прадставілі міжнародны вопыт і паспяховыя прыклады з розных краін.

У сваім выступе Дар'я Дзмітрыеўна асвяціла рэалізацыю Тэмпус-праектаў на юрыдычным факультэце БДУ. Асабліва яна спынілася на новай магістарскай праграме, адкрытай дзякуючы праекту TRADIR. Наш аўтар скарысталася магчымасцю і перадала некалькі  TRADIR дапаможнікаў для размяшчэння ў бібліятэцы Nikolaz Godilidze - старшыні Sakpatenti (патэнтнага органа Грузіі).