29 лістапада – 3 снежня 2016 г. на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы УА “Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта” ладзілася міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы юрыдычнай адукацыі ў кантэксце навучання альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека». Канферэнцыя адбылася пры фінансавай дапамозе Еўрапейскай камісіі ў рамках міжнароднага ТЭМПУС-праекта TRADIR у супрацоўніцтве з універсітэтам г. Патсдам (Германія), Лінк Кампус Універсітэтам (Італія), Віленскім універсітэтам (Літва), універсітэтам Марыі Скалоўскай-Кюры (Польшча), Вышэйшай гандлёвай школай імя Балеслава Маркоўскага ў Кільцах (Польшча), Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў (Беларусь), Львоўскім нацыянальным універсітэтам імя Івана Франка, Харкаўскім нацыянальным універсітэтам імя Васіля Каразіна, Хмяльніцкім універсітэтам кіравання і права (Украіна).
Удзел у канферэнцыі прынялі больш за 70 вядучых навуковых, педагагічных і практычных работнікаў у сферах навучання альтэрнатыўным метадам вырашэння прававых спрэчак з Беларусі, Германіі, Італіі, Літвы, Расіі, Казахстана і Украіны.

Падчас адкрыцця канферэнцыі гасцей прывіталі дэкан юрыдычнага факультэта БДУ, доктар юрыдычных навук, прафесар Сяргей Балашэнка, глава праекта TRADIR, загадчык кафедры крымінальнага права Ўніверсітэта Патсдама, доктар юрыдычных навук, прафесар Увэ Хельман, Старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў доктар юрыдычных навук, прафесар Віктар Камянкоў.
Пленарнае пасяджэнне было падзелена на тры часткі. У першай частцы пра вынікі міжнароднага праекта распавялі менеджар па якасці Tempus-праекта TRADIR, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Вадзім Самарын, менеджар Tempus-праекта TRADIR Сара Нітц (Sarah Nitz) (універсітэт Патсдама), ад імя магістрантаў – магістрант юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы» Анастасія Атаповіч, з боку краін Еўрапейскага Саюза – дацэнт юрыдычнага факультэта Віленскага універсітэта Вігіта Вебрайте (Vėbraitė Vigita), з боку вну Украіны – дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта Львоўскага нацыянальнага універсітэт імя Івана Франка, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Луцык Васіль.
Другая частка была прысвечана метадычным аспектам навучання альтэрнатыўным спосабам вырашэння спрэчак. Былі заслуханы даклады асістэнта-выкладчыка кафедры прыватнага права юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук Віктара Церахава, дацэнта кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Авака Вартаняна, загадчыка кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Аксаны Здрок, дацэнта кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Ірыны Вяршок, дацэнта кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Дзіяны Івановай, дацэнта кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Марыі Мяшчанавай, дацэнта кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Вольгі Пятровай па асаблівасцях навучання альтэрнатыўнаму вырашэнню спрэчак у розных галінах права.

Навуковая частка была запоўнена дыскусіямі, якія былі выкліканы дакладамі выкладчыка юрыдычнага факультэта Ўніверсітэта Патсдама, рэферэнта ландтага зямлі Брандэнбург, доктара юрыдычных навук Убершэра Айка (Eyk Ueberschär), дацэнта кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Юліі Наўроцкай, загадчыка кафедры крымінальнага права (перш за ўсё, эканамічнага крымінальнага права) юрыдычнага факультэта Ўніверсітэта Патсдама, доктара юрыдычных навук, прафесара Увэ Хельмана (Uwe Hellmann), загадчыка аддзела праблем крымінальнага судаводства Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта правасуддзя, доктара юрыдычных навук, дацэнта Аксаны Качалавай, загадчыка кафедры крымінальна-прававых дысцыплін юрыдычнага факультэта Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя В.М. Каразіна, доктара юрыдычных навук, прафесара Аляксандра Жытняга, загадчыка кафедры пракурорскай дзейнасці Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесара кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Людмілы Зайцавай і прафесара кафедры міжнароднага і еўрапейскага права Хмяльніцкага ўніверсітэта кіравання і права, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Алены Дымінскай.

У другі дзень праца канферэнцыі працягнулася ў рамках дзвюх секцый:
Секцыя I. Навукова-прававыя праблемы альтэрнатыўных спосабаў вырашэння спрэчак у прыватна-прававой сферы.
Секцыя II. Навукова-прававыя праблемы альтэрнатыўных спосабаў вырашэння спрэчак у публічна-прававой сферы.
Па кожным дакладзе адбыліся цікавыя і змястоўныя дыскусіі ўдзельнікаў канферэнцыі пад кіраўніцтвам шаноўных мадэратараў дацэнта Дар’і Ландо і дацэнта Вольгі Пятровай.

Пасля завяршэння працы секцый для ўдзельнікаў канферэнцыі адбылася зімовая экскурсія ў Нясвіж з наведваннем знакамітага Палаца Радзівілаў.
У трэці дзень былі падведзены вынікі канферэнцыі (мадэратары дацэнт Алег Мароз і дацэнт Вадзім Самарын), а таксама выдадзены сертыфікаты ўдзельнікаў. Удзельнікі пазнаёміліся з крыміналістычным палігонам юрыдычнага факультэта БДУ і гісторыяй факультэта. Вечарам госці пазнаёміліся з беларускай культурай у Тэатры кінаакцёра на камедыі “Хто смяецца апошнім” (К. Крапіва).
Падрабязней у фотагалерэі