З 27 чэрвеня 2016 г. пачынаецца прыём дакументаў у магістратуру па спецыяльнасці 1-24 81 05 "Прававое забеспячэнне альтэрнатыўных спосабаў ўрэгулявання канфліктаў і спрэчак" у Беларускім дзяржаўным універсітэце і Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы.

Дарэчы, гэта адзіная спецыяльнасць магістратуры на юрыдычных факультэтах у Беларусі, на якую могуць паступаць выпускнікі неюрыдычных спецыяльнасцяў. Дзеля гэтага апошнія мусяць здаць акрамя асноўнага экзамену дадатковы.

Больш падрабязна глядзіце інфармацыю для тых, хто паступае ў магістратуру на сайтах

юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта

і

юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы.

У Каразінскім універсітэце (г. Харкаў) адбылася летняя школа для выкладчыкаў і студэнтаў у рамках праекта ТЕMPUS «Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» (TRADIR), які аб'яднаў гасцей з Украіны, Беларусі, Літвы і Польшчы. Другая летняя школа праходзіла з 15 па 19 чэрвеня 2016 г. на базе Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя В. Н. Каразіна пад куратарствам намесніка дэкана па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва Дзмітрыя Слінько.

У прывітальным слове дэкан юрыдычнага факультэта, прафесар Таццяна Кагановская азнаёміла прысутных з гісторыяй Каразінскага ўніверсітэта, у тым ліку і юрыдычнага факультэта: «У сучасным выглядзе юрыдычны факультэт функцыянуе з 2004 года. На сёння ён мае вялікі прафесарска-выкладчыцкі склад: больш за 20 дактароў навук і 40 кандыдатаў навук, - а таксама аспірантуру і саветы па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый».

У рамках мерапрыемства з дакладам «Гарманізацыя еўрапейскага грамадзянскага працэсуальнага права» выступіў асістэнт кафедры цывільнага права юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта Віктар Церахаў, у якім ахарактарызаваў асаблівасці збліжэння права, у прыватнасці такія яго формы як гарманізацыя і уніфікацыя. Па словах дакладчыка, збліжацца могуць як асобныя прававыя палажэнні, так і асобныя інстытуты ці нават галіны права.

Праграмай школы было запланавана правядзенне разнастайных лекцый, наведванне гаспадарчага суда Харкаўскай вобласці і Харкаўскага апеляцыйнага гаспадарчага суда.

17 чэрвеня 2016 г . адзначыўся азнаямленчым візітам удзельнікаў у гаспадарчы суд Харкаўскай вобласці і Харкаўскага апеляцыйнага гаспадарчага суда. З умовамі гаспадарчага судаводства ў Харкаўскім рэгіёне наведвальнікаў пазнаёмілі: суддзя гаспадарчага суда Харкаўскай вобласці, суддзя-спікер, член Савета суддзяў Украіны - Таццяна Дзмітрыеўна Суярка і намеснік старшыні Харкаўскага апеляцыйнага гаспадарчага суда - Аляксей Крэсцянінаў. Удзельнікі змаглі на свае вочы ўбачыць залы судовых пасяджэнняў, кабінеты суддзяў і работнікаў апарату, а таксама разыначку судоў - іх музеі. Па заканчэнні азнаямленчага візіту ўдзельнікі праграмы мелі магчымасць падзяліцца з прадстаўнікамі судзейскага корпуса сваімі ўражаннямі ад убачанага, пакінуць свае водгукі і прапановы.

Падрабязней у фотагалерэі

24 чэрвеня 2016 года дыпломы магістра права былі ўручаны 9 выпускнікам новай магістарскай праграмы ў сферы альтэрнатыўнага вырашэння спрэчак дэканам юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесарам Сяргеем Аляксандравічам Балашэнкам. Тым самым было паспяхова завершана пілотнае навучанне ў першым удзельніку праекта ТРАДІР і першыя прафесіяналы змаглі заняць сваю нішу ў сферы юрыспрудэнцыі.

Сёлета ў выпускнікоў жаночы твар, але як яны ззяюць усмешкамі!!!

13 ліпеня 2016 г. скончылася залічэнне магістрантаў на дзённую форму навучання ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. На спецыялізацыю 1-24 81 05 "Прававое забеспячэнне альтэрнатыўных спосабаў ўрэгулявання канфліктаў і спрэчак" у ходзе конкурснага адбору было залічана 17 чалавек. Гэта выпускнікі не толькі БДУ, але і іншых вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

 Міжнародны ТЭМПУС-праект TRADIR

(універсітэт Патсдам (Германія), Лінк Кампус Універсітэт (Італія), Віленскі ўніверсітэт (Літва), універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры, Вышэйшая гандлёвая школа імя Баляслава Маркоўскага ў Кільцах (Польшча), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў (Беларусь), Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франка, Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Каразіна, Хмяльніцкі ўніверсітэт кіравання і права (Украіна))

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

маюць гонар запрасіць Вас да ўдзелу 29 лістапада - 3 снежня 2016 года ў

Міжнароднай метадычна-практычнай канферэнцыі

«Актуальныя праблемы юрыдычнай адукацыі ў кантэксце навучання альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак  як падыходу да забеспячэння правоў чалавека»

 

У рамках канферэнцыі плануецца пленарнае пасяджэнне і праца секцый па наступных напрамках:

- Метадалагічнае забеспячэнне юрыдычнай адукацыі;

- Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак у цывільна-прававых дысцыплінах;

- Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак у публічна-прававых дысцыплінах;

- Аднаўленчае правасуддзе ў адукацыі крымінальна-прававым дысцыплінам;

- Міждысцыплінарны падыход да навучання альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак.

Жадаючым прыняць удзел у канферэнцыі неабходна да 17 верасня 2016 года накіраваць у аргкамітэт (па адрасе электроннай пошты: tradir@tut.by) тэкст тэзісаў выступлення і анатацыю, а таксама заяўку на ўдзел у рабоце канферэнцыі з тэмай паведамлення “Канферэнцыя TRADIR”.

Тэкст тэзісаў выступлення афармляецца з выкарыстаннем рэдактара Microsoft Word 2003 (ці 2007) на адным баку аркуша белай паперы фармату А4 (210 х 297 мм), шрыфт Times New Roman 14 пт з інтэрвалам 1,5. Старонкі не нумаруюцца. Палі: верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 10 мм. Агульны аб’ём тэксту не павінен перавышаць 0,4 друкаванага аркуша (16 000 друкаваных знакаў, уключаючы прабелы паміж словамі, знакі прыпынку, лічбы і інш.). Загаловак друкуецца па цэнтры вялікімі літарамі. На наступным пасля загалоўка радку паўтлустым курсівам з выраўноўваннем па цэнтры друкуюцца ініцыялы і прозвішча аўтара і ў дужках вучоныя ступень і званне. На наступным радку курсівам – арганізацыя, у якой працуе аўтар. З наступнага радка (з адступленнем на 1,25 см – чырвоны радок) пачынаецца тэкст. Спасылкі ў тэксце афармляюцца ў квадратных дужках – [1, с. 23], дзе першая лічба азначае нумар крыніцы па спісе, прыведзеным у канцы тэзісаў пасля слоў «Спіс выкарыстаных крыніц», другая – нумар старонкі ў крыніцы. Спіс літаратуры афармляецца ў адпаведнасці з існуючымі стандартамі бібліяграфічнага апісання.

Анатацыя складаецца на мове выступлення і на англійскай мове і ўтрымлівае асноўную ідэю выступлення (на кожнай мове не больш за 1 000 друкаваных знакаў).

Заяўка на ўдзел у рабоце канферэнцыі павінна ўтрымоўваць імя, імя па бацьку, прозвішча, месца працы, пасаду, вучоную ступень, вучонае званне, адрас, тэлефон, адрас электроннай пошты, назву даклада, інфармацыю аб неабходнасці браніравання гасцініцы, дату прыезду, дату ад’езду. Праезд і пражыванне ўдзельнікаў за кошт камандзіруючага боку.

Да пачатку канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для апублікавання. У выніку папярэдняга адбору прадстаўленых матэрыялаў будуць высланы запрашэнні на канферэнцыю.

Рабочыя мовы канферэнцыі – англійская, украінская, беларуская і руская.

Адрас аргкамітэта:

220030 г. Мінск, вул. Ленінградская, 8, аўд. 504,

БДУ, юрыдычны факультэт, бюро Тэмпус-праекта TRADIR

тэл. (+ 37517) 2095561,

тэл. / факс (+ 37517) 2095230.

(Адрас электроннай пошты: tradir@tut.by).

Чакаем Вас у Мінску ў лістападзе 2016 года!