На працягу 2–6 чэрвеня 2014 г. ва ўніверсітэце Патсдама (Германія) у рамках праекта ТEMPUS «Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» праходзіла сустрэча прадстаўнікоў універсітэтаў-партнёраў, мэтай якой стала знаёмства з методыкай падрыхтоўкі магістраў і папярэдняя распрацоўка структуры навучальнага плана і вучэбнай праграмы магістарскага курса.
Ад Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - намеснік дэкана юрыдычнага факультэта, дацэнт Чупрыс Вольга Іванаўна і дацэнт кафедры канстытуцыйнага права Абламейка Марыя Сяргееўна, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - дэкан юрыдычнага факультэта, дацэнт Чабуранава Святлана Ягораўна і загадчыца працоўнага і сацыяльнага права, дацэнт Аўдзей Ганна Генрыхаўна.
Падчас сустрэч былі абмеркаваны і ўзгоднены навучальныя планы будучай магістарскай праграмы, а таксама зацверджаны змястоўныя частцы падручнікаў па альтэрнатыўнаму вырашэнню спрэчак у крымінальным працэсе, сферы прыродакарыстання і працоўных адносінаў, карпаратыўнага і дагаворнага права, міжнародных камерцыйных здзелак (гандлёвых і эканамічных адносін), міжнароднага камерцыйнага арбітражу, практыкі пасярэдніцтва і медыяцыі, распрацоўка якіх забяспечыць навучальны працэс.