З 14 па 28 красавіка 2015 у горадзе Кельцы (Польшча) праходзіў ІТ-трэнінг у галіне электроннага навучання ў рамках праекта Тэмпус "Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека".
Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі пяці універсітэтаў Беларусі і Ўкраіны. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляў загадчык вучэбнай лабараторыі ТСН юрыдычнага факультэта - Скарына Юрый Аляксеевіч.
У рамках трэнінгу ўдзельнікі атрымалі досвед працы з сістэмай дыстанцыйнай адукацыі Moodle і адпрацавалі важныя практычныя навыкі, звязаныя з гэтай сістэмай. Акрамя азнаямлення з магчымасцямі электроннага навучання прымаючы бок забяспечыў для ўдзельнікаў займальныя экскурсіі па гістарычных мясцінах горада.