23-25 красавіка 2015 г. у Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франка праходзіў ацэначны семінар у рамках праекта Tempus "Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі універсітэтаў-партнёраў з Украіны і Беларусі, сярод якіх, у прыватнасці Хмяльніцкі ўніверсітэт кіравання і права, Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В.М. Каразіна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дацэнты кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду Пятрова Вольга Валянцінаўна і Шпак Вячаслаў Віктаравіч, дацэнт кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Лешчанка Сняжана Канстанцінаўна), Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы (дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Соркін Уладзімір Сямнавіч).
Падчас семінара адбылася інтэрнэт-канферэнцыя з прафесарам Пітэрам Камінгам, экспертам з Нідэрландаў у сферы альтэрнатыўнага вырашэння спрэчак, падчас якой удзельнікі абмяркоўвалі матэрыялы навучальных дапаможнікаў, распрацаваных у рамках праекта, навучальныя планы і праграмы.