Універсітэт Патсдама з 9 па 13 сакавіка 2014 г. гасцінна прыняў першую (устаноўчую) канферэнцыю па праекце TRADIR.

У дадзеным мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі такіх арганізацый-партнёраў як універсітэт Патсдама (каардынатар праекта / Нямеччына), універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча), Віленскі ўніверсітэт (Літва), Вышэйшая гандлёвая школа імя Балеслава Маркоўскага ў Кільцах (Польшча), Хмяльніцкі ўніверсітэт кіравання і права (Украіна), Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Каразіна (Украіна), Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франка (Украіна).

У рамках канферэнцыі разгледжана шырокае кола пытанняў, у тым ліку, былі прадстаўлены каардынатар і партнёры, абмяркоўваліся змест і фінансавая частка праекта, яго метадалогія і прынцыпы, былі зацверджаны менеджары і лагатып праекта, створаны рабочыя групы, а таксама запланаваны мерапрыемствы на 2014 год. Пазнавальнай часткай канферэнцыі стала наведванне будынку Райхстага, у якім месціцца Бундэстаг – ніжняя палата Парламента ФРГ.

Удзельнікі з Беларусі і Украіны таксама скарысталіся магчымасцю і наведалі Трэптаф-парк у Берліне.

У вольны час удзельнікі наведалі знакамітую летнюю рэзідэнцыю прускага караля Фрыдрыха ІІ з паркам Сан-Сусі.

Падрабязней у фотагалерэі