20-21 чэрвеня 2018 года дацэнт кафедры грамадзянскага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта кандыдат юрыдычных навук дацэнт Дар'я Ландо па запрашэнні патэнтнага органа знаходзілася з візітам у Тбілісі (Грузія). Асноўнай мэтай візіту быў удзел у якасці эксперта ў міжнародным семінары "Інтэлектуальная ўласнасць і адукацыя".

Семінар арганізаваны пад эгідай Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці і прысвечаны пытанням інтэлектуальнай уласнасці і адпаведных адукацыйных праграм і стратэгій, а таксама інтэлектуальнай уласнасці і інавацый у выкладанні базавых метадалогій. Эксперты прадставілі міжнародны вопыт і паспяховыя прыклады з розных краін.

У сваім выступе Дар'я Дзмітрыеўна асвяціла рэалізацыю Тэмпус-праектаў на юрыдычным факультэце БДУ. Асабліва яна спынілася на новай магістарскай праграме, адкрытай дзякуючы праекту TRADIR. Наш аўтар скарысталася магчымасцю і перадала некалькі  TRADIR дапаможнікаў для размяшчэння ў бібліятэцы Nikolaz Godilidze - старшыні Sakpatenti (патэнтнага органа Грузіі).