TRADIR-праект афіцыйна завяршыўся ў чэрвені 2017 года, але яго вынікі працягваюць распаўсюджвацца.
4-6 кастрычніка 2017 г. дацэнты кафедры экалагічнага і аграрнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў якасці ключавых экспертаў прынялі ўдзел у рабоце I Харкаўскага міжнароднага юрыдычнага Форума «Права і праблемы ўстойлівага развіцця ў глабалізаваным свеце».
Панэльную дыскусію «Прававыя асновы экалагічнай і харчовай бяспекі: праблемы імплементацыі міжнародных стандартаў» распачаў дацэнт Алег Мароз (менеджар нашага праекта), які звярнуў увагу прысутных на стан і перспектывы прававога забеспячэння экалагічнага суправаджэння гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў Рэспубліцы Беларусь.
У сваім выступе дацэнт Вераніка Саскевіч асвятліла прававое рэгуляванне дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь.
Падчас свайго візіту беларускія эксперты перадалі сваім калегам для бібліятэкі Нацыянальнага юрыдычнага ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага поўную калекцыю дапаможнікаў, выдадзеных у рамках TRADIR-праекта ў Мінску. Па словах прарэктара Нацыянальнага юрыдычнага ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага Анатоля Паўлавіча Гецьмана, гэты падарунак стаў своечасовым ў сувязі з будаўніцтвам новага будынка ўніверсітэцкай бібліятэкі і кнігі будуць карыстацца попытам у студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта.