Універсітэт Патсдама з 9 па 13 сакавіка 2014 г. гасцінна прыняў першую (устаноўчую) канферэнцыю па праекце TRADIR.

У дадзеным мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі такіх арганізацый-партнёраў як універсітэт Патсдама (каардынатар праекта / Нямеччына), універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай (Польшча), Віленскі ўніверсітэт (Літва), Вышэйшая гандлёвая школа імя Балеслава Маркоўскага ў Кільцах (Польшча), Хмяльніцкі ўніверсітэт кіравання і права (Украіна), Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Каразіна (Украіна), Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франка (Украіна).

У рамках канферэнцыі разгледжана шырокае кола пытанняў, у тым ліку, былі прадстаўлены каардынатар і партнёры, абмяркоўваліся змест і фінансавая частка праекта, яго метадалогія і прынцыпы, былі зацверджаны менеджары і лагатып праекта, створаны рабочыя групы, а таксама запланаваны мерапрыемствы на 2014 год. Пазнавальнай часткай канферэнцыі стала наведванне будынку Райхстага, у якім месціцца Бундэстаг – ніжняя палата Парламента ФРГ.

Удзельнікі з Беларусі і Украіны таксама скарысталіся магчымасцю і наведалі Трэптаф-парк у Берліне.

У вольны час удзельнікі наведалі знакамітую летнюю рэзідэнцыю прускага караля Фрыдрыха ІІ з паркам Сан-Сусі.

Падрабязней у фотагалерэі

На працягу 2–6 чэрвеня 2014 г. ва ўніверсітэце Патсдама (Германія) у рамках праекта ТEMPUS «Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» праходзіла сустрэча прадстаўнікоў універсітэтаў-партнёраў, мэтай якой стала знаёмства з методыкай падрыхтоўкі магістраў і папярэдняя распрацоўка структуры навучальнага плана і вучэбнай праграмы магістарскага курса.

Ад Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - намеснік дэкана юрыдычнага факультэта, дацэнт Чупрыс Вольга Іванаўна і дацэнт кафедры канстытуцыйнага права Абламейка Марыя Сяргееўна, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - дэкан юрыдычнага факультэта, дацэнт Чабуранава Святлана Ягораўна і загадчыца працоўнага і сацыяльнага права, дацэнт Аўдзей Ганна Генрыхаўна.

Падчас сустрэч былі абмеркаваны і ўзгоднены навучальныя планы будучай магістарскай праграмы, а таксама зацверджаны змястоўныя частцы падручнікаў па альтэрнатыўнаму вырашэнню спрэчак у крымінальным працэсе, сферы прыродакарыстання і працоўных адносінаў, карпаратыўнага і дагаворнага права, міжнародных камерцыйных здзелак (гандлёвых і эканамічных адносін), міжнароднага камерцыйнага арбітражу, практыкі пасярэдніцтва і медыяцыі, распрацоўка якіх забяспечыць навучальны працэс.

Падрабязней у фотагалерэі

З 9 па 13 лістапада 2014 года, у рамках рэалізацыі на юрыдычным факультэце ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі TEMPUS «Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека» (акронім - TRADIR), прайшоў Першы прагрэс-семінар (далей - семінар).

У працы семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі партнёраў, якія ўваходзяць у кансорцыум TRADIR: Патсдамскага ўніверсітэта, Федэратыўная Рэспубліка Германія (галоўны партнёр); Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь; універсітэта Лінк Кампус, г. Рым, Італьянская Рэспубліка; Віленскага ўніверсітэта, Літоўская Рэспубліка; Вышэйшай школы імя Баляслава Маркоўскага ў Кельцах, Рэспубліка Польшча; Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка, Украіна; Хмяльніцкага ўніверсітэта кіравання і права, Украіна; Харкаўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя В. М. Каразіна, Украіна.

10 лістапада 2014 г. адбылася сустрэча адміністрацыі ўстановы адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" з удзельнікамі семінара. На дадзенай сустрэчы з прывітальным словам і прэзентацыяй універсітэта выступіў прарэктар па навуковай рабоце В. Г. Барсукоў. Начальнік аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці Ю. А. Войтукевіч прадставіў інфармацыю для ўдзельнікаў семінара аб міжнароднай праектнай дзейнасці ГрДУ імя Янкі Купалы. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі загадчык сектара распрацоўкі праектаў І. С. Ледчанкава і начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва А. В. Мінаў.

З 10 па 12 лістапада 2014 г. прафесара ўсіх партнёрскіх вну краін ЕС прачыталі лекцыі для ўдзельнікаў семінара па альтэрнатыўным урэгуляванні спрэчак у замежных краінах. Пасля кожнага дакладу адбылася дыскусія па прадстаўленай тэматыцы. Бакі абмяняліся меркаваннямі і падзяліліся вопытам па альтэрнатыўным урэгуляванні спрэчак у грамадзянскім працэсе, крымінальным працэсе, працоўным праве і экалагічным праве.

У рамках работы семінара прайшло абмеркаванне праектаў навучальных планаў і вучэбных праграм курсаў для падрыхтоўкі магістраў у Рэспубліцы Беларусь і Украіне ў галіне альтэрнатыўнага ўрэгулявання спрэчак, з улікам вопыту краін ЕС.

Незабыўнае ўражанне ў кожнага ўдзельніка семінара пакінула экскурсія па горадзе Гродна, якую арганізавала і правяла намеснік дэкана юрыдычнага факультэта М. Я. Калацэй.

Большасць удзельнікаў семінара ўпершыню прыехалі ў Рэспубліку Беларусь, Гародню і Гродзенскі ўніверсітэт. Пасля заканчэння мерапрыемства ў адрас адміністрацыі ГрДУ імя Янкі Купалы, юрыдычнага факультэта і арганізацыйнага камітэта семінара было выказана шмат цёплых слоў. Таксама ўсе ўдзельнікі выказалі жаданне далейшага супрацоўніцтва з універсітэтам, а таксама жаданне наведаць і больш падрабязнага пазнаёміцца ​​з нашай краінай.

Падрабязней у фотагалерэі

Матэрыял прадстаўлены каардынатарам
праекта TRADIR ў ГрДУ імя Янкі Купалы
Г. Г. Аўдзей

З 14 па 28 красавіка 2015 у горадзе Кельцы (Польшча) праходзіў ІТ-трэнінг у галіне электроннага навучання ў рамках праекта Тэмпус "Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека".

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі пяці універсітэтаў Беларусі і Ўкраіны. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляў загадчык вучэбнай лабараторыі ТСН юрыдычнага факультэта - Скарына Юрый Аляксеевіч.

У рамках трэнінгу ўдзельнікі атрымалі досвед працы з сістэмай дыстанцыйнай адукацыі Moodle і адпрацавалі важныя практычныя навыкі, звязаныя з гэтай сістэмай. Акрамя азнаямлення з магчымасцямі электроннага навучання прымаючы бок забяспечыў для ўдзельнікаў займальныя экскурсіі па гістарычных мясцінах горада.

Падрабязней у фотагалерэі

23-25 ​​красавіка 2015 г. у Львоўскім нацыянальным універсітэце імя Івана Франка праходзіў ацэначны семінар у рамках праекта Tempus "Навучанне альтэрнатыўнаму ўрэгуляванню спрэчак як падыходу да забеспячэння правоў чалавека", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі універсітэтаў-партнёраў з Украіны і Беларусі, сярод якіх, у прыватнасці Хмяльніцкі ўніверсітэт кіравання і права, Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт імя В.М. Каразіна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дацэнты кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду Пятрова Вольга Валянцінаўна і Шпак Вячаслаў Віктаравіч, дацэнт кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці Лешчанка Сняжана Канстанцінаўна), Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы (дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Соркін Уладзімір Сямнавіч).

Падчас семінара адбылася інтэрнэт-канферэнцыя з прафесарам Пітэрам Камінгам, экспертам з Нідэрландаў у сферы альтэрнатыўнага вырашэння спрэчак, падчас якой удзельнікі абмяркоўвалі матэрыялы навучальных дапаможнікаў, распрацаваных у рамках праекта, навучальныя планы і праграмы.

Падрабязней у фотагалерэі